ГОМЕЛЬСКІ ЗАВОД СТАНКОЎ І ВУЗЛОЎ
Замовіць званок

Навіны

7 фев 2022
07 снежня 2021 г. у г. Мінску ААТ «ГЗСВ», у асобе намесніка дырэктара па маркетынгу і МТА Жалезнякова А.Л., прыняў удзел у двухбаковых дзелавых перамовах паміж прадпрыемствамі Беларусі і Башкартастана, і прэзентацыі інвестыцыйнага і эканамічнага патэнцыялу Рэспублікі Башкартастан у межах афіцыйнага візіту Кіраўніка Рэспублікі Башкартастан Харыбава Р.Ф. у Рэспубліку Беларусь. Праведзены перамовы з прадпрыемствамі ТАА «ЕСМ», ТАА «Канцэрн ІНМАШ», ТАА «М Адзежа», ТАА «Станкамантаж» і інш.
Мэтай візіту стала развіццё двухбаковага супрацоўніцтва паміж органамі ўлады і бізнэсам Башкірыі і Беларусі ў сферы нафтахіміі, машынабудавання, станкабудавання, сельскай гаспадаркі, а таксама павелічэнне ўзаемнага таваразвароту, пашырэнне прамысловай кааперацыі паміж прадпрыемствамі, узаемны ўдзел у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах, умацаванне міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Асноўнымі мерапрыемствамі працоўнага візіту рэспубліканскай дэлегацыі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі больш за 50 рэспубліканскіх прадпрыемстваў, стала паседжанне працоўнай групы па супрацоўніцтве Башкартастана і Беларусі, прэзентацыя інвестыцыйнага і эканамічнага патэнцыялу рэгіёна, адкрыццё прадстаўніцтва Кангрэс-бюро РБ у дружалюбнай краіне. У межах візіту праведзены перамовы бізнэс-дэлегацыі з беларускімі кампаніямі.